Кардынальны крок у абарону навучання па-беларуску



Гарадзенцы, пяцікласнік Даніла і шасцікласнік Мікіта Кузьмінічы, перасталі хадзіць на заняткі ў гімназію №10. Бацька Ігар Кузьмініч вымушаны быў такім спосабам прыцягнуць увагу да ігнаравання права яго дзяцей навучацца па-беларуску.  Усе ранейшыя „лёгкія” спосабы паўплываць на выкананне сваіх канстытуцыйных правоў – вычарпаныя. Кажа Ігар Кузьмініч:

– Для нас навучанне па-беларуску – гэта прынцыпова. Мы пайшлі на саступкі, а ў выніку атрымалася, што  і гэтага немагчыма забяспечыць для Данілы. Няма сістэмы, якая б дазваляла без дыскрымінацыі, спакойна напісаць бацькам заяву і атрымаць магчымасць іхным дзецям навучацца па-беларуску. Альбо хаця б па індывідуальным маршруце. Калі ты пішаш такую заяву, то ты павінен быць падрыхтаваны да вялікай колькасці сустрэчаў з адміністрацыямі розных роўняў для таго, каб узгадніць розныя пазіцыі. Само па сабе – гэта дыскрымінацыйна.

 

Праз два дні ад пачатку адмовы бацькоў весці спачатку Данілу, а пасля Мікіту ў школу, якая ігнаруе моўную роўнасць, так і няма рэакцыі дырэктаркі гімназіі №10 Алены Зінчук.  Пасля чатырох месяцаў дамагання беларускага навучання для Данілы, ён яго так і не атрымаў. Самому бацьку Ігару Кузьмінічу нічога не засталося, як накіраваць ліст ў абласны выканаўчы камітэт, дзе ён патлумачыў прычыну сваіх дзеянняў.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

  • https://www.facebook.com/app_scoped_user_id/1632848243654831/ Вялікая Літва

    Звычайны расейскі фашызм і маскоўская акупацыя Беларусі.
    Пакуль не пагонім акупантаў, ня будзе ў нас ні мовы, ні сьцяга, ні гісторыі!

  • http://www.odnoklassniki.ru/profile/360301545244 Зоя Колковская

    Хочацца бачыць і чуць, як прэзідэнт адрэагуе на гэту падзею. Роўнасць моў павінна забяспечвацца дзяржавай.

  • http://vk.com/id28904297 Арцём Ткачук

    трымайцеся!

  • Anonim
Комментарии для сайта Cackle