Каронавірус: сітуацыя з COVID-19 на вечар 18 сакавіка
Колькасць інфікаваных COVID-19 на вечар 18 сакавіка па ўсім свеце перавысіла 216 тысяч чалавек. На планеце больш 150 краін, дзе выявілі каронавірус. Такія лічбы падаюцца на партале Worldometer, а таксама на рэсурсе gisanddata.maps.arcgis.com, дзе ў рэжыме рэальнага часу публікуюцца абноўленыя статыстычныя звесткі.
Паводле афіцыйных звестак у пяцёрку краін па колькасці пацверджаных выпадкаў захворвання уваходзяць:
Кітай (80 894 чалавек);
Італія (35 713) — ажно 475 новых смерцяў за суткі;
Іран (17 361) — яшчэ 147 смерцяў;
Іспанія (14 746) — яшчэ 105 смерцяў;
Германія (12 327) — яшчэ 2 памерлых.
Францыя выйшла на сумнае 6-е месца (9134 заражаных) – 89 памерлых за суткі.
Далей ідуць:
Паўднёвая Карэя (8413) – 8 новых ахвяр;
ЗША (8 019) — 16 новых смерцяў
Швайцарыя (3076) – 6
Вялікабрытанія (2626) – 33.
Усяго на планеце ўжо 16 краін, дзе колькасць захварэўшых перавысіла 1 тысячу чалавек. Акрамя пералічаных вышэй дзяржаў, гэта Нідэрлянды, Аўстрыя, Нарвегія, Бельгія, Швецыя, Данія.
Агульная колькасць ахвяраў каронавірусу ў свеце дасягнула 8 908 чалавек, за апошнія суткі памёр 941 чалавек.
Беларускае Радыё Рацыя
