Кастрычніцкую плошчу ў Менску патрулюе АМАП са зброяй



Раніцай 24 сакавіка жыхары сталіцы заўважылі патрулюючых са зброяй супрацоўнікаў АМАП на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. Мяркуючы па ўсім, супрацоўнікі ўзброеныя пісталетамі-кулямётамі.

За парадкам на адной з галоўных плошчаў беларускай сталіцы праваахоўнікі назіраюць заўсёды. Аднак гэтым разам грамадзяне заўважылі пры іх агнястрэльную зброю.

Верагодна, ўзмоцнены меры аховы грамадскага парадку напярэдадні Дня Волі. Аднак МУС ці сталічная міліцыя афіцыйна пра гэта не паведамлялі. Зброя вельмі падобная на пісталет-кулямёт MP5.

Сёння такая зброя ёсць практычна ў кожным антытэрарыстычным падраздзяленні свету. Пры тым, што МP5 выпускаецца з 1966 года.

Эксперты тлумачаць вялікую папулярнасць гэтай зброі высокай дакладнасцю, надзейнасцю і якасцю вырабу: усе дэталі МР5 валодаюць поўнай ўзаемазаменнасцю і пры замене не патрабуюць ніякай падгонкі.

tut.by