Касцюшка паклікаў сотні людзей у Мерачоўшчыну



Дата 4 лютага — адна з нешматлікіх, якая лучыць у прасторы і часе афіцыйныя ўлады, апазіцыю і нават замежнікаў. Гэта дзень нараджэння легендарнага Тадэвуша Касцюшкі, чалавека, якога лічаць сваім героем некалькі нацый.

На радзіму славутага змагара за незалежнасць ад Расейскай імперыі ў Мерачоўшчыну, што каля Косава ў Івацэвіцкім раёне, ў суботу, 4 лютага,прыехалі агулам больш за 200 чалавек. Ад уладаў былі чыноўнікі раённага ўзроўню. Прысутнічалі таксама актывісты розных партый, рухаў, прыехалі таксама прадстаўнікі дыпламатычных місій.

У музеі Касцюшкі адбылася ўрачыстая частка, выступоўцы называлі Касцюшку нашым агульным нацыянальным героем, якога заўсёды мы будзем ушаноўваць.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Івацэвіцкі раён

Фота аўтара