Кастусь Жукоўскі: Жывём як на будоўлі



Забудоўшчык шматпавярховіка ў цэнтры Гомеля стварае невыносныя ўмовы пражывання для жыхароў прыватных дамоў. Будаўніцтва дзесяціпавярховага дома на вуліцы Кніжная ідзе цягам шасці гадоў. Як паведаміў жыхар прыватнага дома Кастусь Жукоўскі, працоўныя пераўтварылі ўсю вуліцу ў будаўнічую пляцоўку.

– Зламалі нам плот, браму зламалі. На наш падворак ляціць бытавое смецце, падае на галаву, бялізну не пасушыць. Пенапласт падае прама на галаву, вялікія кавалкі. Бетон ляціць на машыну, кроплі высыхаюць і яго практычна немагчыма прыбраць. Фарба ляціць. Паміж маім гаражом і домам – 13 метраў. Пастаянна блакуюць мне ўезд на мой падворак.

Паводле словаў Жукоўскага, жыхары вуліцы Кніжнай неаднаразова скардзіліся на дезянні забудоўшчыка шматпавярховіка. Аднак вінаватых пакаралі толькі нязначнымі штрафамі.

Беларускае Радыё Рацыя