Каталікі адзначаюць Урачыстасць Беззаганнага Зачацця Багародзіцы



8 снежня Каталіцкі Касцёл адзначае Урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. У гэты дзень абавязак кожнага католіка  прыняць удзел у святочнай імшы.

Як кажа ксёндз Глыбоцкай парафіі Святой Тройцы Ян Кароткін, часта людзі блытаюць два святы – Урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі і Беззаганнага Зачацця Езуса.

— Мы чытаем падчас Святой Імшы Евангелле Звеставання і многія лічаць, што гэтае свята звязанае менавіта з зачаццем Езуса. Вось у гэтым таксама памылка, бо гэтая ўрачыстасць звязана менавіта з зачаццем Панны Марыі ад бацькоў Яўхіма і Ганны. Усе людзі нараджаюцца з першародным грахом, які перадаецца ад першых продкаў, Адама і Евы, а Панна Марыя ў момант зачацця была пачатая без першароднага граху. Вось у чым заключаецца гэтая ўрачыстасць.  

8 снежня 1854 г. Пій ІХ выдаў энцыкліку «Ineffabilis Deus», у якой Беззаганнае Зачацце Панны Марыі было абвешчана догматам. Цікава, што праз чатыры гады Маці Божая аб’явілася ў французскім мястэчку Лурд беднай дзяўчынцы Бернадэце Субіру. На пытанне дзяўчынкі: “Як тваё імя?”, Панна Марыя адказала: “Я – Беззаганнае Зачацце”. Католікі лічаць, што гэта было боскім пацверджаннем правільнасці прыняцця догмату.

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя