Каталікі Беларусі адзначаць 100-годдзе кардынала Казіміра Свёнтка



Каталікі Беларусі пачалі духоўную падрыхтоўку да 100-годдзя кардынала Казіміра Свёнтка (1914-2010).

800px-Kazimir_Sviontek_03

Угодкі адзначаць праз 10 дзён у Пінску, але ўжо зараз амаль ва ўсіх парафіях адбываюцца ўрачыстасці з нагоды народзінаў іерарха.

У парафіі святога Андрэя ў Нарачы праходзіць фотавыстава «Жыццё як катэхізіс», а Чырвоны касцёл у Менску арганізоўвае пілігрымку ў Пінск, якая адбудзіцца 25 кастрычніка.

Краязнаўца Эдвард Злобін адзначыў, што ў Пінску адбылося духоўнае нараджэнне Казіміра Свёнтка:

– Жыццё Казіміра Янавіча непадзельна звязаная з Пінскам. А Пінск непадзельна звязаны з Казімірам Свёнткам. Менавіта тут ля гроба біскупа Лазінскага будучы яшчэ маладым чалавекам, ён прыняў рашэнне аб пастарскай дзейнасці і прысвяціць сябе служэнню Богу. У Пінку ён закончыў духоўную семінарыю ў 1939 годзе. Адсюль палучыў першае назначэнне вікарыем у Пружаны.

Казімір Свёнтак памёр у Пінску 21 ліпеня 2011 года на 97-м годзе жыцця. Пахаваны ў крыпце касцёлу Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота be.wikipedia.org

[manual_related_posts]