Каталіцкія біскупы з 45 краін сустракаюцца ў Менску



Каталіцкія біскупы з 45 краін сустракаюцца ў Менску. Пленарнае пасяджэнне Рады Канферэнцый каталіцкіх біскупаў Еўропы адкрыецца сёння. Прадстаўнічы форум пройдзе ў Беларусі ўпершыню. Асамблея будзе прысвечаная пытанням моладзі ды Еўропы як агульнага дома.

Сёння ж у гарадской ратушы пройдзе першае пасяджэнне Рады і прэс-канферэнцыя. Увечары ў сталічным касцёле святых Сымона і Алены (Чырвоным касцёле) адбудзецца сумеснае набажэнства. Праца асамблеі працягнецца да 1 кастрычніка. Па выніках плануецца прыняць заключны дакумент, змест якога ўлічаць пры падрыхтоўцы Сінода каталіцкіх біскупаў, які пройдзе ў Рыме ў 2018 годзе.