Катастрафічная паводка ў Венецыі



У Італіі з-за штормавых ветраў рэзка ўзняўся ровень вады, што прывяло да сапраўднай паводкі ў краіне. Паводле даных агенцтва ANSA, гістарычны цэнтр Венецыі, у тым ліку Пляц Святога Марка, затоплены вадой.

Як пішуць мясцовыя медыі, гэта буйнейшая паводка ў горадзе з 2012 года. Ровень вады дасягнуў 156 сантыметраў. Варта адзначыць, што крытычнай адзнакай для Венецыі лічыцца 130 см.

У горадзе робяцца наплаўныя тратуары і часовыя масты для перамяшчэння мясцовых жыхароў і турыстаў.

Агулам у выніку стыхіі ў Італіі загінула 7 чалавек. Асноўная прычына іх гібелі – упаўшыя дрэвы.

У некаторых буйных гарадах краіны з-за непагадзі дзеля бяспекі прынятае рашэнне часова закрыць школы і дзіцячыя садкі.

Беларускае Радыё Рацыя

фота Reuters

[manual_related_posts]