Кацярына Белая: Пераважаюць песімістычныя настроі людзей
Як зэканоміць і выжыць ва ўмовах эканамічнага крызісу – такія пытанні нумар адзін для жыхароў Берасцейшчыны. Палітычна матываваныя суды і адсутнасць законна абранага прэзідэнта адышлі на другі план.
У гэтым перакананая берасцейская грамадская дзяячка Кацярына Белая. Яна адзначыла, што настроі пераважаюць песімістычныя:
– Упадніцкія настроі людзей. Пакуль не бачу ніякага прасвету. Акрамя таго, што ўсе хацелі штосьці памяняць у краіне, дадаюцца дадатковыя праблемы ў выглядзе нашай саюзнай дзяржавы. Незразумела, што там адбываецца, як. Людзі нічога не разумеюць.
Кацярына Белая звярнула ўвагу на тое, што ў рэгіёне, як і на ўзроўні краіны, адсутнічае канкрэтны план перамогі. Ці як мінімум яго яшчэ ніхто не агучвае. Таму і дэпрэсіўныя настроі.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота: facebook.com
