Кацярына Белая: Стрымы глядзелі да 30 тысяч чалавек



Да 30-ці тысяч праглядаў набіраюць стрымы ў сацыяльных сетках, якія вядуцца з плошчы ў Берасці. Пра гэта паведаміла жыхарка Берасця, удзельніца акцый супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу Кацярына Белая.

Такім спосабам штотыднёвай онлайн-камунікацыі яна выказвае сваю нязгоду з будаўніцтвам акумулятарнага заводу паблізу гораду і дае магчымасць пабачыць аб’ектыўную рэальнасць у прамым эфіры іншым людзям:

– Некаторыя стрымы глядзелі да 30 тысяч чалавек. У мяне няма ніякага YouTube-канала – гэта толькі са сваёй асабістай старонкі ў Фэйсбуку. Людзі сталі глядзець гэтыя стрымы і дзякуючы рэпостам гэта праблема стала пазнавацца далей і болей, яна выйшла за межы Берасця. Больш за тое, інтэрнэт гэта ж такое, напрыклад, „Народнага рэпарцёра” глядзелі ў асноўным нашы берасцейцы. Фэйсбук – гэта ўжо больш глабальная сетка. Там не вяліся такія стрымы з нашай плошчы, а я стала весці.

Актывістка Кацярына Белая ўпэўнена ў тым, што кожны чалавек павінен мець сваю грамадскую пазіцыю. Такія прыклады стрымаў праз інтэрнэт – гэта магчымасць яе сфармаваць або праявіць.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце