Кацярына Румянцава: У Нямеччыне беларусы таксама дапамагаюць Украіне



Прадстаўніца арганізацыі беларусаў Нямеччыны Кацярына Румянцава падзялілася досведам працы арганізацыі RAZAM, якая працуе з 9 жніўня 2020 года.

Арганізацыя актыўна дзейнічае ў Берліне, кажа актывістка:

– Берлін канешне такі культурны цэнтр, там многія беларусы даўно жылі таму, што самі мастакі ці музыкі. У нас вялізная культурная сцэна, у нас там шмат мерапрыемстваў. Шмат хто папрыходзіў у апошнія два гады. У нас там быў офіс, а цяпер пункты дапамогі ўкраінцам. У нас цяпер шмат сумесных акцый з украінцамі.

Вялікая колькасць актывістаў працуе зараз валанцёрамі і дапамагае ўкраінцам:

– Многія з нашых валанцёраў працуюць на вакзалах з перакладам, бо ведаюць нямецкую мову і тую ж расейскую, украінскую і беларускую мову. Акрамя гэтага ў нас зборныя пункты і мы дасылаем розныя рэчы ва Украіну, працуем разам з украінцамі, з польскім Інстытутам Пілецкага. Дасылаем рэчы, а таксама медыяльная праца, розныя культурніцкія мерапрыемствы.

Беларусы Нямеччыны таксама аказваюць дапамогу і палітзняволеным у Беларусі. Больш падрабязна пра арганізацыю RAZAM можна даведацца на іх сайце razam.de.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]