Кацярына Ваданосава: Цяпер мы можам усё!



У Менску ў яе быў вялікі гурт, але калі прыйшоў час знакамітых пратэстных дваровых канцэртаў, у складзе заставіліся толькі двое: яна і дзяўчына-цымбалістка… Зрэшты, можа, з тых часоў у яе і засталася звычка не баяцца? У тым ліку і эксперыментаў.

Вось і цяпер, калі Кацярына Ваданосава пераехала ў Кіеў, яна адважылася зладзіць канцэрт без папярэдніх репетыцый. Дарэчы, у кампаніі ўсё той жа цымбалісткі – Ганны Лепяшкевіч. “Проста цяпер Аня жыве ў Вільні…” – патлумачыла Кацярына Ваданосава.

– Зранку, калі яна прыляцела, яна не спала ўсю ноч, мы шчыра спадзяваліся, што яна пару гадзін пакемарыць, а потым мы прагонім ад пачатку да канца ўсё тое, што плануем граць. Але паколькі цымбалы былі не нашыя, мы іх пазычылі, інструмент быў абсалютна незнаёмы і на ім дужа заржавелыя колкі. І калі аня стала наладжваць гэтыя цымбалы, то ключ пастаянна захрасаў на калках і мы яго пасаціжамі потым даставалі, выбівалі падручнымі нейкімі сродкамі, дошкамі для раздзелкі мяса. Па сутнасці, гэты працэс заняў у нас весь вольны час і рэпетыцыі ў нас не атрымалася, мы выйшлі на сцэну, як маглі.

– Кампахіцыі, якія патрапілі сёння да аўдыторыі, у тым ліку, былі падхарчаваныя і бчбшнымі матывамі.

– Так, але трэба зазначыць, што з усіх тых песень, што сёння выконваліся, да майго ўласнага сораму напэўна, за час пратэстаў са жніўня 2020 года ў наш канцэрт патрапіла толькі адна новая песня. То бок за час, які прайшоў з пратэстаў я напісала некалькі песень, але сёння выконвалася толькі адна. Па той простай прычыне, што за увесь час у нас не было нармальная магчымасці зладзіць рэпетыцыі, адпрацаваць матэрыял. А усе астатнія песні старыя, нават песня, якая называецца „Забіць Цмока” была напісана яшчэ ў 2019 годзе. і калі зараз людзі яе чуюць, яны кажуць „Ммм! Вот вы как там вдохновились протестной деятельностью”, а я кажу, што гэта было напісана даволі даўно. А людзі гэтаму здзіўляюцца. Штосьці змянілася, але я не бачу радыкальных зменаў у грамадстве з 2019 па 2021 года.

– Сёння вы перадалі своеасаблівае прывітанне Васілю, які цяпер знаходзіцца за кратамі.

– Васіль Ярмоленка – той чалавек, які падтрымаў нас з Ганнай увосень, я праўда не ведаю, ці можна гэта казаць, але напэўна ўжо можна. Калі паўстала пытанне ці выхзодзіць на дваровыя выступы, аказалася, што большая частка майго гурта не гатовая да гэтага кроку. І з вялікага збору людзей з назвай Кацярына Ваданосава & Fantasy Orchestra мы засталіся з ёй ўдваіх. Мне страшна не было, Ані пасля Акрэсціна і Жодзіна таксама не было страшна і мы гралі ўдваіх. І мы сталі шукаць гітарыста, які гатовы быў бы нас падтрымаць і мы знайшлі гэтага чалавека, нас падтрымаў Вася Ярмоленка – вельмі класны музыка, вельмі запатрабаваны, які разрываўся і граў у пяці-шасці гуртах адначасова, але ён заўсёды знаходзіў магчымасць і час, каб паехаць з намі. На жаль, ён застаўся ў Беларусі, да апошняга моманту мы з ім падтрымлівалі сувязь і я ўсё чакала, што ён выедзе, бо было за яго дужа страшна. І зараз мы абсалютны выпадкова даведаліся, што ён затрыманы. Мы не ведаем цяпер, у якім ён статусе, што яму пагражае, калі ён выйдзе, што там з судамі, як зладзіць яму дапамогу? Вася вельмі моцны, абсалютна смелы і з аднаго боку за яго дужа страшна, таму што яго смеласць можа сыграць супраць яго. Я ведаю, што ён усё вытрымае, з нашага боку мы будзем рабіць усё, каб гэта ўсё раней скончылася і ён як мага хутчэй апынуўся ў бяспецы, ён і яго дзеці.

– Якія песні зараз хочацца?

– Мне не столькі песень хочацца, а хочацца адчування таго, што песні патрэбныя. За апошнія некалькі месяцаў я спявала, грала на гітары, пісала нейкую музыку хіба што толькі ў стол. Адзіны праект, у якім я паўдзельнічала за апошнія некалькі месяцаў – белсатаўскі навагодні, дзе мы рабілі песню з Дзянісам Дудзінскім „Пахне чабор” і трыо з Настай Шпакоўскай і Ketevan „Развітанне з Радзімай” паланез – „Прывітанне Радзіме” ў нашым варыянце. Вельмі хочацца разумення таго, што ўсё не дарма, калі я выходжу са сваёй дваровай гітарай, з непастаўленымі пальцамі, з голасам, які доўга не выкарыстоўваўся па прызначэнні, мне дужа страшна, што гэта нікому непатрэбна і можа варта заняцца іншымі справамі – пераарыентавацца, рабіць нешта іншае. І вельмі хочацца пераканання самой сябе ў тым, што гэтая рэч мае сэнс, што гэтым варта займацца.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным аўдыёфайле:

Дарэчы, падчас імпрэзы музыкі сабралі невялікую фінансавую дапамогу для затрыманага Васіля Ярмоленкі. “Вельмі хочацца яму дапамагчы”, – прызналася затым нашаму карэспандэнту Марыне Савіцкай Кацярына Ваданосава.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]