Кавалькова: Санкцыі недастаткова эфектыўныя



Санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі пакуль не прыносяць чаканага эфекту – адзначыла ў нашым эфіры сябра прэзідыума Каардынацыйнай Рады Вольга Кавалькова. Яна лічыць, што Захад да гэтага часу не пайшоў на кардынальныя меры, якія маглі б прымусіць Лукашэнку да дыялогу:

„Дзеяніі ЕС павінны быць больш рашучымі, а санкцыі больш сур’ёзнымі, калі яны хочаць дасягнуць выніку. У выглядзе, у якім яны цяпер – яны не маюць такой эфектыўнасці. Санкцыі павінны тычыцца не толькі беларускіх прадпрыемстваў, але і прадпрыемстваў з боку Расеі, якія гандлююць з беларускімі прадпрыемствамі. Пакуль нажаль не бачу, што санкцыі досыць эфектыўныя, а час ідзе”.

“Пры гэтым санкцыі – гэта толькі інструмент ціску, самі па сабе яны не прывядуць да змены сітуацыі ў краіне”, – дадала Вольга Кавалькова.

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя