КДБ цікавіць, хто дазволіў пахаваць Алеся Чаркашына



Святлане Чаркашынай патэлефанавалі з КДБ і хацелі паразмаўляць пра дзейнасць яе сына ва Украіне. Ад размовы жанчына адмовілася.

pahavannie_charkashyna_15

4 верасня прадстаўнік КДБ праз тэлефон цікавіўся ў жанчыны, чаму пахаванне сына ператварыліся ў масавае несанкцыянаванае мерапрыемства і хто даў дазвол на пахаванне Алеся на могілках Камяніцы Жыравецкай.

Таксама пачаліся праверкі ў моргу, дзе знаходзілася цела Алеся перад пахаваннем.

Алеся Чаркашына пахавалі 3 верасня на могілках у вёсцы Камяніцы Жыравецкай.

На развітанне з Алесем сабралася каля сотні чалавек, у тым ліку шмат актывістаў БХД, «Маладога Фронту». Сярод іх — Павал Севярынец, Зміцер Дашкевіч, Наста Дашкевіч, Андрэй Кім ды іншыя.

  • https://www.facebook.com/app_scoped_user_id/790604867723947/ Тацяна Грачанікава

    Песьня беларускага дабравольца, забітага на ўсходзе.
    https://www.youtube.com/watch?v=tHUFNtncKCU

Комментарии для сайта Cackle