КДБ уключыў яшчэ некалькі беларусаў у спіс „тэрарыстаў”



Камітэт дзяржаўнай бяспекі ўключыў пяць новых прозвішчаў у пералік фізічных асоб і арганізацый, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці.

Яго абноўлены варыянт апублікаваны на сайце ведамства, звярнула ўвагу „Зеркало”

У абноўленым спісе — чатыры жыхары Магілёўскай вобласці і адзін — грамадзянін Расеі з відам на жыхарства ў Беларусі, які жыве ў Гомельскай вобласці.

З 2020 года ў спісе КДБ ужо больш за 50 беларусаў, у тым ліку Святлана Ціханоўская, Павел Латушка ды іншыя.

[manual_related_posts]