КДБ затрымаў былога ўладальніка начнога клуба Dozari
Камітэт дзяржбяспекі затрымаў былога ўладальніка менскага начнога клуба Dozari Алега Пяткевіча.
Як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар ведамства Андрэй Яраш, Пяткевіч быў затрыманы 18 снежня. На наступны дзень яму выставілі абвінавачанне на падставе часткі 5 артыкула 16 (падбухторванне да здзяйснення злачынства) і часткі 2 артыкула 431 (даванне хабару паўторна або ў буйным памеры) Крымінальнага кодэкса.
Пяткевіч знаходзіцца пад вартай.
Даванне хабару паўторна ці ў буйным памеры караецца абмежаваннем волі на тэрмін да пяці гадоў або пазбаўленнем волі ад двух да сямі гадоў.
Клуб Dozari папулярны сярод беларускіх спартсменаў.
У снежні 2015 года супрацоўнікі МУС і падатковай інспекцыі правялі ў клубе спецаперацыю на падставе атрыманай „аператыўнай інфармацыі”.
belapan.by
