КДБ затрымаў дырэктара газеты “Беларусы і рынак” Канстанціна Залатых
2 месяцы таму
Сёння раніцай КДБ затрымаў дырэктара газеты “Беларусы і рынак” Канстанціна Залатых.

Па словах жонкі Залатых, яму інкрымінуюць артыкул 130 КК Беларусі — “Распальванне нацыянальнай варажнечы”. У яго канфіскаваныя ноўтбук і сродкі сувязі. Прыкладна гадзіну таму дырэктар выдання “Беларусы і рынак” у суправаджэнні траіх следчых зайшоў у рэдакцыю выдання.
Таксама затрыманая бухгалтарка выдання Юлія Кахно. З галоўным рэдактарам Андрэем Александровічам няма сувязі, – паведаміла “Еўрарадыё”.
“Беларусы і рынак” – бадай што апошняе незалежнае выданне, якое працуе з Беларусі. Асноўная тэматыка – эканамічная.
Беларускае Радыё Рацыя
[manual_related_posts]