„Хачу вам паведаміць, што мае адносіны да вашай прапановы станоўчыя”



Каардынатар грамадзянскай ініцыятывы “Справаводства па-беларуску” Ігар Случак пачаў атрымліваць лісты на свае прапановы ад дэпутатаў новага складу парламента. Случак не першы год звяртаецца да парламентарыяў з прапановамі адносна ўнясення зменаў у законы, якія б спрыялі пашырэнню ўжывання беларускай мовы:

– Першым такім дэпутатам стаў Мікалай Расоха. Гэта не зусім новы дэпутат, ён захаваў сваё месца з мінулага складу парламента. Ён пазітыўна выказваецца за змены ў законе  «Аб абароне правоў спажыўцоў», паводле якіх інфармацыя пра тавары і паслугі павінна даводзіцца на дзвюх дзяржаўных мовах. І ён адзначыў, што калі іншыя аргументы пры разглядзе ў парламенце будуць у тым жа накірунку, то ён падтрымае маю прапанову ў адпаведнасці з заканадаўствам.

З ранейшага складу парламента 26 дэпутатаў адназначна выказаліся ў падтрымку прапановы Ігара Случака, дзевяць з іх захавалі свае месцы ў Палаце прадстаўнікоў.

fhevpxra4oi

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя