Хадэкі супраць продажу алкаголю на выбарчых участках



Хрысціянскія дэмакраты патрабуюць забараніць продаж алкаголю на выбарчых участках. Вольга Кавалькова і Марына Хоміч перадалі ў межах кампаніі “Абаронім нашых дзяцей ад алкаголю” ў Менскі гарадскі выканкам 500 подпісаў за забарону продажу алкагольных напояў на ўчастках для галасавання і за 500 метраў ад іх. Подпісы збіраліся падчас пікетаў. “У ніводнай цывілізаванай краіне на выбарчых участках не прадаюць алкаголь. У Нарвегіі ўвогуле ў дзень выбараў забаронены продаж алкаголю. І Беларусь таксама павінна імкнуцца да таго, каб грамадзяне рабілі цвярозы выбар”, – адзначыла Вольга Кавалькова. “Толькі п’яная краіна можа галасаваць за такую ўладу”, – падкрэсліла ў сваю чаргу Марына Хоміч.

bufety_na_viborah

Фота tut.by