Хай зямля ім будзе пухам



Некалькі разоў у год у менскім СІЗА №1 раздаецца гук стрэла пісталета. Так караюць злачынцаў, асуджаных да вышэйшае меры. Беларусь – адзіная краіна ў Еўропе, дзе дагэтуль дазволенае смяротнае пакаранне. Сваякоў забітых ахвяраў гэты факт суцяшае: пазбавіўшыся родных, яны прагнуць помсты. Аднак калі адкінуць эмоцыі, паўстае пытанне, адказаць на якое вельмі цяжка: ці маюць права на жыццё жахлівыя забойцы? “Хай зямля ім будзе пухам” – рэпартаж Юліі Сівец і Міколы Бянько на Беларускім Радыё Рацыя.

smertnoy_kazni

Беларускае Радыё Рацыя