Хакер з Беларусі узламаў сістэму найбуйнейшага мабільнага аператара



У найбуйнейшага мабільнага аператара T-Mobile ўцяклі звесткі амаль 50-ці мільёнаў кліентаў. Паведамляецца, што хакер — з Беларусі.

Зламыснік скраў запісы 48,6 мільёнаў чалавек, у тым ліку цяперашніх, былых або патэнцыйных кліентаў. “Некаторыя скрадзеныя дадзеныя ўключалі імёны, даты нараджэння, нумары сацыяльнага страхавання ды інфармацыю аб правах кіроўцы, пасведчаннях асобы”, — гаворыцца ў афіцыйнай заяве. Пры гэтым у рукі хакера не трапілі нумары тэлефонаў, рахункаў, PIN-коды, паролі або фінансавая інфармацыя кліентаў.