Хакерскія атакі на сайт Беларускага Радыё Рацыя



Цягам усяго дня, 23 жніўня, на сайт нашага Беларускага Радыё Рацыя адбываюцца перыядычныя dos-атакі, якія істотна перашкаджаюць нармальнай працы і аператыўнасці абнаўлення старонкі.

У такой экстрэмальнай сітуацыі стараемся пераадолець тэхнічныя цяжкасці і інфармаваць нашых чытачоў пра важнейшыя падзеі ў Беларусі і на сумежжы. Слухайце таксама жывы эфір нашага радыё.

Беларускае Радыё Рацыя