Хакеры абакралі Уладзіміра Салаўёва



Паліцыя пачала крымінальную справу па факце крадзяжу больш за 500 тысяч расейскіх рублёў з банкаўскай карты пуцінскага прапагандыста Уладзіміра Салаўёва.

Пра гэта ТАСС паведаміў яго адвакат Шота Гаргадзэ.

„У майго падабароннага былі выкрадзены грашовыя сродкі з банкаўскіх карт у памеры больш за 500 тысяч рублёў. У сувязі з гэтым мы звярнуліся ў праваахоўныя органы з заявай пра злачынства, была ўзбуджана крымінальная справа, пачата расследаванне”, – сказаў абаронца.

Па словах Гаргадзэ, у аператыўнікаў ужо маецца інфармацыя пра непасрэднага выканаўцу злачынства.

У сваю чаргу ў прэс-службе ГУ МУС па Маскве паведамілі, што па гэтым факце праводзіцца праверка. „У аддзел паліцыі звярнуўся прадстаўнік грамадзяніна з заявай пра крадзеж грашовых сродкаў”, – адзначылі ў глаўку.