Хлеб “Сынковіцкі”



Вёска Сынковічы Зэльвенскага раёна вядома не толькі адным з самых ранніх гатычных праваслаўных храмаў Беларусі, які з’явіўся напачатку XVI стагоддзя, але і сваім хлебам. Хлеб “Сынковіцкі” (на жаль, на расейскай мове) выпякаецца ў Зэльве. Гэты хлеб па форме нагадвае савецкі фармавы хлеб. Яго пякуць з жытняй і пшанічнай мукі. Хлеб “Сынковіцкі” прадаецца не толькі ў межах Зэльвеншчыны, але і ў суседніх раёнах. І людзі такім хлебам задаволены.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Барыс Баль. Беларускае Радыё Рацыя, Зэльвенскі раён

Фота аўтара.