Хлопца арыштавалі на 15 сутак за цікавасць да праўладнага мітынга



На судзе хлопец распавёў, што ў РУУС яго прыкоўвалі кайданкамі да лаўкі.

Хлопца, які цікавіўся мітынгам прыхільнікаў Лукашэнкі ва Уруччы, арыштавалі на 15 сутак.

31-летняга Цярэнція Марыніча затрымалі ўчора і склалі пратакол за дробнае хуліганства, якое ён нібыта здзейсніў у РУУС. У пратаколе сказана: «паводзіў сябе агрэсіўна, нецэнзурна лаяўся, паказваючы відавочную непавагу да грамадства».

На судзе хлопец распавёў, што ў РУУС яго прыкоўвалі кайданкамі да лаўкі.

novychas.by