„Хопіць трываць Лу…”



„Хопіць трываць Лу…” За гэты надпіс на асфальце музыку Максіма Субача асудзілі на 10 сутак арышту. ГАУС Мінгарвыканкама апублікаваў відэаролік з Субачам, дзе ён тлумачыць свой учынак.

У справе Максіма Субача было парушанае яго права на абарону, працяглы час блізкім не паведамлялі, дзе ён знаходзіцца. Субача павінны выпусціць з Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў уначы з 29 на 30 ліпеня, калі скончыцца яго адміністрацыйны арышт.

Музыка вядомы сваім удзелам у праектах TonqiXod і Subtonans. Падчас бягучае прэзідэнцкае кампаніі стаў сябрам ініцыятыўнае групы Віктара Бабарыкі.

Беларускае Радыё Рацыя