Хадэкі Берасцейшчыны: што рабіць далей?



Што рабіць далей у складаных палітычных і эканамічных абставінах, у якіх апынулася Беларусь? Такое пытанне абмеркавалі  хрысціянскія дэмакраты Берасцейшчыны. Яны  падвялі вынікі сваёй працы і распланавалі далейшую работу ў юбілейны год – стагоддзя хрысціянскай дэмакратыі. На сустрэчу ў Кобрынь прыехалі сябры партыі з Берасця, Баранавіч, Мікашэвіч і Пінска. З кіраўніцтва прысутнічалі адказны сакратар партыі з Менску Дзяніс Садоўскі і сустрашыня партыі Георгій Дзмітрук.

Трэба мабілізаваць людзей на далейшую нялёгкую працу, кажа Дзяніс Садоўскі:

— Мы будзем падаваць заяўкі на правядзенне пікетаў або мітынгаў супраць Дэкрэта №3 па ўсёй Берасцейскай вобласці. Будзем прымаць актыўны  ўдзел у далейшых акцыях, калі яны будуць, і ў рэгіёнах, і ў Менску, але таксама мы будзем працягваць і тую дзейнасць, якую партыя вяла дагэтуль: дапамагаць людзям вырашаць тыя праблемы, якія хвалююць іх на месцы, каб эфектыўна дамагацца вырашэння лакальных праблем.

На думку Дзяніса Садоўскага, падвядзенне вынікаў работы і абмеркаванне планаў на 2017 год было даволі жывым, крытычным і эфектыўным.

Партыя Беларускай хрысціянскай дэмакратыі будзе рабіць усе захады па вызваленні арыштаваных сябраў.

Беларускае Радыё Рацыя