Хто можа запісацца ў «народнае апалчэнне» і якую зброю атрымае?



Стала вядома, хто можа запісацца ў «народнае апалчэнне» і якую атрымае зброю.
Як заявіла афіцыйная прадстаўніца Міністэрства абароны Беларусі Іна Гарбачова газеце «СБ. Беларусь сегодня», ведамства цяпер працуе над праектам закону «Аб народным апалчэнні», якое, паводле яе, будзе складовай часткай тэрытарыяльнай абароны.

«Плануецца прыцягваць паўнагадовых грамадзян нашай краіны, не прыдатных да вайсковай службы або да тэрытарыяльнай абароны па стане здароўя, але тых, хто ня мае перашкод да прымянення зброі. На бязплатнай аснове, з уласнай ініцыятывы». На пытанне, чым зоймецца апалчэнне, яна адказала:

«Падраздзяленні ствараюцца для вырашэння другарадных задач у месцах, якія не прадугледжваюць дзеянняў рэгулярных войскаў і сіл тэрытарыяльнай абароны, на аснове рэсурсаў і чалавечых магчымасцяў адпаведных тэрытарыяльных адзінак — вёсак, пасёлкаў, гарадоў. Упраўленне ажыццяўляецца мясцовымі органамі ўлады.

Народнае апалчэнне прызначана для:
-аховы грамадзкага парадку і садзейнічаньня ўчастковым інспектарам міліцыі;
-абароны ўласнасці ад марадэрства і іншых супрацьпраўных замахаў;
-забеспячэньня каменданцкага часу і абмежаваньня руху транспартных сродкаў;
-вядзення выведкі, выяўленьня калабарантаў, шпіёнаў і дыверсантаў».

Наконт зброі у Мінабароны расказалі: «Узбраенне атрадаў апалчэньня, як правіла, уключае толькі стралковую зброю, засваенне якой не выклікае складанасцяў».

Фота: sb.bу

[manual_related_posts]