Хто ўвайшоў у выбарчыя камісіі па правядзенні канстытуцыйнага рэферэндуму?



Кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары” прааналізавала склад тэрытарыяльных камісій па Гарадзенскай вобласці. Амаль усе камісіі размешчаныя ў будынках райвыканкамаў.

У склад усіх раённых камісій увайшлі пераважна дзяржаўныя служачыя, а таксама прадстаўнікі праўладных арганізацый. Усе камісіі створаны на безальтэрнатыўнай аснове. У кожную камісію ўключаныя сябры Камуністычнай партыі Беларусі. Падобная сітуацыя па ўсёй краіне.

Паводле цэнтру “Вясна”, З 15-ці зарэгістраваных у краіне палітычных партый сваіх прадстаўнікоў у склад тэрытарыяльных камісій вылучылі восем з іх, у тым ліку тры апазіцыйныя: Беларуская партыя „Зялёныя” (1 прадстаўнік), Беларуская партыя левых “Справядлівы свет” (18 прадстаўнікоў) і Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) (1 прадстаўнік). Ніводзін з гэтых прадстаўнікоў у склад камісій не ўключаны.

[manual_related_posts]