Хваляванні рабочых на Слонімскім вінзаводзе працягваюцца



У панядзелак, 20 лютага, свой пратэст наконт малога заробку выказалі кладаўшчыкі, грузчыкі і кіроўцы філіяла «Слонімскі вінзавод» адкрытага акцыянернага таварыства «Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод «Алгонь». У першай палове рабочага дня яны спынілі працу і патрабавалі сустрэчы з дырэктарам ААТ «Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод «Алгонь» Валерыем Гузенем, які ўзначальвае прадпрыемства з траўня 2010 года.

Дарэчы, кантора ААТ “«Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод «Алгонь»  знаходзіцца ў вёсцы Казлоўшчына Дзятлаўскага раёна. Менавіта туды летась быў далучаны Слонімскі вінзавод. Але дырэктар на запатрабаванні рабочых не з’явіўся, альбо ён іх баіцца, альбо разумее, што патрабаванні рабочых выкананы не будуць.

Нагадаем, што на мінулым тыдні на Слонімскім вінзаводзе баставалі рабочыя разліўнога цэха № 1, якія атрымалі заробкі на 70-90 рублёў менш, чым раней.

Беларускае Радыё Рацыя