Кібер-партызаны ўзламалі ўнутраную пошту МУС
Хакеры-патрыёты заявілі, што атрымалі доступ да перапіскі сілавікоў.

Кібер-партызаны заявілі, што ўзламалі ўнутраную пошту МУС. Яны апублікавалі скрыны перапіскі сілавікоў.
«Так, мы чытаем вашую пошту, прыгажуны. У нашых руках арыентоўкі, тлумачальныя цыдулкі, зводкі МУС, ГУУС, УУС і т. п. Пруфы замацаваныя да посту.
Мы ўсё яшчэ калупаем вашы базы, і вы нічога не можаце з гэтым зрабіць. Вы 27 гадоў хавалі свае злачынствы ад народа – настаў час даведацца праўду. У нас ёсць падрабязная інфармацыя пра кожнага памагатага рэжыму. Дыктатура гіне на нашых вачах», – заявілі кібер-партызаны.
