Кібэрпартызаны апублікавалі новую размову міліцыянтаў



Беларускія кіберпартызаны працягваюць публікаваць запісы гутарак па ўнутранай сувязі МУС, атрыманыя, як яны сцвярджаюць, пасля ўзлому засакрэчаных сервераў. Паводле кібэрпартызанаў, аўдыёзапіс зроблены летась 11 жніўня.

Яны сцвярджаюць, што на запісе намеснік начальніка міліцыі грамадскай бяспекі УУС Менаблвыканкаму, палкоўнік Мікалай Максімовіч дае парады іншаму неназванаму службоўцу — каго і як затрымліваць, калі людзі нават не збіраюцца ў групы. У нецэнзурнай форме міліцэйскі начальнік загадвае лупцаваць усіх, ні на што не зважаючы. «Адно выключэнне для жанчын, б…, тое, што яны не ляжаць пысай у асфальт, … — вось асноўны пасыл», — чуваць на запісе.