“Кіберпартызаны” узламалі базу Адзінага дзяржаўнага рэестру нерухомасці



У руках „Кіберпартызанаў” апынуліся дакладныя звесткі пра ўсе кватэры і катэджы беларускіх чыноўнікаў, сілавікоў, прапагандыстаў ды іншых. Знайшлі і звесткі пра нерухомасць збеглага экс-прэзідэнта Кыргызстану Курманбека Бакіева.

“Кіберпартызаны” апублікавалі інфармацыю пра дамы і зямельныя ўчасткі, якімі валодаюць Дзмітрый Баскаў, сям’я Эйсмантаў, цяперашні старшыня КДБ Іван Церцель і экс-кіраўнік ведамства Валерый Вакульчык, экс-прэзідэнт Кыргызстана Курманбек Бакіеў.