Кікбаксёр Аляксей Кудзін асуджаны на 2,5 года калоніі



Кікбаксёр Аляксей Кудзін асуджаны на 2 года і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму. Такое рашэнне вынесла сёння, 11 жніўня, суддзя.

Кудзін абвінавачваўся паводле арт. ч. 2 арт. 363 КК (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якія ахоўваюць грамадскі парадак, спалучаны з ужываннем або пагрозай гвалту). Абвінавачаны пагадзіўся з тым, што ўдары былі, аднак сказаў, што нанёс іх не наўмысна, а з мэтай самаабароны.

Прысуд для тэлеканала „Дождь” пракаментавала Тацяна Кудзіна, жонка спартсмена:

– Я думаю, што другое Алёшына відэа, думаю, што вы ў курсе, што  ёсць і першае,  абясцэньвае першае, магчыма, абясцэньвае і відэа Рамана Пратасевіча. Я не бачылася са сваім суджэнцам, я не ведаю, што яму казалі ў засценках СІЗА №1 на Валадарскага, я не ведаю, што там адбывалася, я магу толькі здагадвацца. Усё, што трэба рабіць наконт апеляцыйнага суду і скаргаў, мы, канешне, будзем рабіць, будзем праходзіць усе гэтыя інстанцыі. Наколькі гэта зацягнецца, я не ведаю, я не настолькі юрыдычна адукаваная, але мы чакаем яго дома. І гэта, як мне падаецца, самае галоўнае.

Да суда Кудзін выплаціў кампенсацыю пацярпелым. 10 жніўня 36-гадовы Кудзін быў затрыманы. Пры затрыманні яго збілі, паранілі гумовымі кулямі ў грудзі, трымалі ў наручніках шмат гадзін і не дапускалі медыкаў, пакуль ён не страціў прытомнасць.

21 жніўня Кудзіна перавялі пад хатні арышт. Ён пакінуў краіну. Аб затрыманні спартсмена ў Маскве стала вядома 21 студзеня 2021 года.  У ноч на 22 ліпеня Кудзін быў экстрадаваны ў Беларусь.

Беларускае Радыё Рацыя