Кіраўнік СААЗ: Свет уступіў у новую небяспечную фазу распаўсюду COVID-19



„Свет у ступіў у новую небяспечную фазу распаўсюду каронавіруса COVID-19 на фоне імкненняў краін аднаўляць эканамічную дзейнасць і аслабляць абмежавальныя меры. Пандэмія паскараецца”, – заявіў кіраўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) Тэдрас Гебрэйесус. 

«Паступілі звесткі пра больш чым 150 тысячаў новых выпадкаў COVID-19 за апошнія суткі. Гэта самы высокі сутачны паказчык», – заявіў ён. Паводле яго слоў, амаль палова выяўленых інфікаваных прыпадае на Амерыку. Акрамя Амерыкі, вялікая колькасць новых выпадкаў зарэгістравана ў Паўднёвай Азіі і на Блізкім Усходзе. Па словах Гебрэйесуса, людзям надакучыла заставацца дома, а ўрады імкнуцца аднаўляць эканамічную дзейнасць. «Але вірус ўсё яшчэ імкліва распаўсюджваецца, ён па-ранейшаму смяротна небяспечны», – заявіў ён.

Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, колькасць заражаных каронавіруснай інфекцыяй ў свеце перавысіла 8 мільёнаў 300 тысяч чалавек, больш за 450 тыс. памерлі.

Фота: Reuters