Кіраўнікі „Белдзяржхарчпрама і „Мінск Крышталя” вызваленыя ад пасад



Старшыня дзяржаўнага праваахоўнікі выявілі факты карупцыйнай дзейнасці на шэрагу прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у сістэму канцэрнаў „Белдзяржхарчпрам” і „Белнафтахім”.Аляксандр Забела і генеральны дырэктар ААТ „Мінск Крышталь” — кампанія-кіраўнік холдынга „Мінск Крышталь Груп” Станіслаў Іодзіс вызваленыя ад пасад 21 і 22 кастрычніка, паведаміла БелаПАН прэс-сакратар Савета міністраў Аляксандра Ісаева.

Паводле яе інфармацыі, праваахоўнікі выявілі факты карупцыйнай дзейнасці на шэрагу прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у сістэму канцэрнаў „Белдзяржхарчпрам” і „Белнафтахім”. У прэс-службе таксама паведамілі, што ў сувязі з гэтым у ААТ „Мінск Крышталь” — кампанія-кіраўнік холдынга „Мінск Крышталь Груп”, ААТ „Віцебскі лікёра-гарэлачны завод „Прыдзвінне”, ААТ „Пінскі вінаробны завод”, а таксама ААТ „Хімрамонт” былі звольненыя на розных падставах сем работнікаў, якія займалі пасады кіраўнікоў.

Каментарый у прэс-службе Камітэта дзяржаўнай бяспекі БелаПАН атрымаць пакуль не ўдалося.

Аляксандр Забела ўзначальваў „Белдзяржхарчпрам” з 2012 года.

Беларускі дзяржаўны канцэрн харчовай прамысловасці „Белдзяржхарчпрам” праводзіць адзіную эканамічную, тэхнічную і тэхналагічную палітыку ў харчовай прамысловасці, якая ўключае больш за 20 падгалін. У склад канцэрна ўваходзяць больш за 40 прадпрыемстваў, якія вырабляюць сотні найменняў харчовых тавараў.

belapan.by