Кіраўніцтва руху “За свабоду” занепакоена пераследам КДБ сваіх актывістаў



Візіт ў Наваградскі міжраённы аддзел КДБ з патрабаваннем спыніць пераслед сябраў арганізацыі не вырашыў праблему. Пра гэта распавёў старшыня  Руху “За Свабоду”  Юрась Губарэвіч. Як паведаміў палітык, арганізацыя ў бліжэйшы час апублікуе новыя падрабязнасці пераследу актывістаў з боку спецслужбаў:

– На колькі мне вядома, яны зноў пачалі шукаць каналы выхада на сваякоў Вадзіма Бабіна. Запалохваць. Ёсць пэўны працяг гісторыі, звязаны з менскім аддзелам КДБ. Зараз мы гэтае пытанне апрацоўваем. Я думаю, што ў бліжэйшы час мы апублічнім звесткі па працягу пераследу нашых актывістаў з боку КДБ.

У пачатку месяца лідар Руху “За свабоду” Юрась Губарэвіч спрабаваў наведаць Наваградскае аддзяленне КДБ, каб пагаварыць з яго кіраўніцтвам пра цікавасць спецслужбаў да руху. Нагодай для візіту стала спроба супрацоўнікаў КДБ завербаваць у Наваградку актывіста руху Вадзіма Бабіна. Аднак трапіць у будынак КДБ  Губарэвічу не ўдалося.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя