“Кірмашы даўніны” будуць адбывацца ў Гародні штомесяц
Збіральнікі манет і марак, паштовак ды іншых рэчаў змогуць паказаць свае калекцыі на Савецкай плошчы.
Рашэнне гарадскіх уладаў каментуе кіраўнік народнага клуба калекцыянераў “Скарабей” Віктар Какарэка:
– “Кірмаш даўніны” ўпершыню адбыўся ў Гародні прыканцы красавіка. І было прынята рашэнне гарадскіх уладаў каб дазволіць нам праводзіць штомесяц падобныя кірмашы. Чарговы кірмаш будзе праходзіць 27-28 траўня на Савецкай плошчы. Запрашаем усіх прыняць удзел.
Арганізатары “Кірмаша даўніны” ў Гародні чакаюць, што падобныя сустрэчы будуць цікавыя не толькі гарадзенцам, але і турыстам, што прыяджаюць у горад без візаў. Першы кірмаш даўніны ў Гародні сабраў больш сотні збіральнікаў не толькі з Гародні, але і з Менска і Бабруйска, Гомеля і Берасця.
Беларускае Радыё Рацыя