У Гародні кіроўца спыніў аўтобус на Старым мосце і скочыў у Нёман



Згодна паведамленням карыстальнікаў інтэрнэт-радыёстанцыі Zello, у Гародні на Старым мосце праз Нёман спыніўся рэйсавы аўтобус № 21 з пасажырамі. Кіроўца выйшаў з аўтобуса, пералез праз агароджу і скочыў уніз з 20-мятровай вышыні.

Сведкі расказалі, што на месца здарэння прыбыў выратавальны катэр. Кіроўца застаўся жывы.

Беларускае Радыё Рацыя