Кірыл Сілівончык вярнуўся пасля зняволення ў Беларусь
Год таму
Тэрмін зняволення беларуса Кірыла Сілівончыка, які быў асуджаны ў Расеі да двух гадоў калоніі-пасялення за размяшчэнне антырасейскага запісу Укантакце, скончыўся 16 снежня. У сераду, 21 снежня, Сілівончык вярнуўся ў Беларусь.
Сілівончык працаваў сісадмінам на ваенным заводзе ў Ніжнім Ноўгарадзе. 18 снежня 2014 года яго затрымалі на працоўным месцы і адправілі ў СІЗА. Як адзначае Халіп, за ўвесь час зняволення беларускі консул наведаў Сілівончыка толькі адзін раз, паведамляе nn.by.