Кішэнныя каляндарыкі ад гарадзенскай дыяцэзіі Рыма-Каталіцкай Царквы



“Праца маці – самая высокааплатная, бо за яе плоцяць любоўю”, – кажа адзін з цэлай серыі кішэнных каляндарыкаў, які ўбачыў свет праз каталіцкі партал гарадзенскай дыяцэзіі Рыма-Каталіцкай Царквы. Праект “Палюбі жыццё!” прапагандуе вартасці жыцця не праз негатыўнае папярэджанне, а праз пазітыўныя карцінкі ды заклікі. Каляндарыкі задарма раздаюцца ў розных установах, дзе людзі сутыкаюцца з тэмай мацярынства і бацькоўства.

Кажа ксёндз Юры Жэгарын, адказны за партал “grodnensis.by“:

– Найбольш прыдатным месцам былі б, натуральна, гінекалогіі, дзе кансультуецца шмат жанчын, якія чакаюць сваіх дзетак, або плануюць нарадзіць. Раздаем гэтыя кішэнныя календары, каб маладыя маці, маладыя сем’і, гледзячы на гэтыя лаканічныя, прыгожыя выказванні, якія былі перакладзены з іншых моваў Данутай Бічэль, ўсведамлялі вартасць і сэнс жыцця, якое яшчэ не нарадзілася.

“Народ, які забівае сваіх (ненароджаных) дзяцей, не мае будучыні”, – гучыць яшчэ адзін заклік з кішэннага каляндарыка партала Grodnensis. І сапраўды маем сумную статыстыку: ад сямідзясятых гадоў мінулага стагоддзя да цяперашняга часу абортамі забіта 10 міліёнаў беларускіх дзяцей.

[Not a valid template]

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя