Кітай дасць Беларусі 1,5 млн доз вакцыны па гуманітарнай дапамозе



Кітай адпраўляе ў рамках гуманітарнай дапамогі ў Беларусь 1,5 млн доз вакцыны ад каронавірусу вытворчасці карпарацыі «Сінафарм» (Vero Cell).

Як паведаміла амбасада Беларусі ў Пекіне, сёння, 18 студзеня, у аэрапорце пасол Юрый Сянько прыняў гэты груз, піша REFORM.by.

Плануецца, што ён будзе дастаўлены беларускім самалётам 20 студзеня. Усяго рэйс даставіць 3 млн доз вакцыны. Акрамя 1,5 млн доз па гуманітарнай дапамозе, Беларусь яшчэ набыла 1,5 млн доз на камерцыйнай аснове.

[manual_related_posts]