Кітайцы купілі гасцініцу «Гродна»
16-павярховы будынак гасцініцы „Гродна” прадалі на аўкцыёне за Br 63 млрд.
Новым уладальнікам гарадзенскага гатэля стала «Гандлёва-прамысловая карпарацыя Цюань Шэн» з кітайскай правінцыі Ганьсу, перадае БелТА.
«Гасцініца знаходзіцца ў добрым месцы з выдатнай транспартнай інфраструктурай», – пракаментаваў вынікі здзелкі старшыня праўлення кітайскай кампаніі Чжан Цюаньнянь.
У хуткім часе з’явіцца праект рэканструкцыі будынка.
«Гродна, як і Беларусь, становіцца ўсё больш прывабным для кітайскіх турыстаў. Спадзяемся, гасцініца дазволіць прыцягнуць у гэты прыгожы горад яшчэ больш нашых суайчыннікаў», – адзначыў Чжан Цюаньнянь.
