Кнігі па правах чалавека для дзяцей



Беларускія настаўнікі атрымалі выдатную магчымасць знаёміць дзяцей з правамі чалавека ў даступнай форме. У Беларусі з’явіўся пераклад на беларускую і рускую мовы практычных дапаможнікаў для настаўнікаў “Правы дзіцяці ў навучальным працэсе” і “Як навучаць правам чалавека”. Кнігі прапанавалі для перакладу міжнародныя партнёры: Дацкі інстытут па правах чалавека.

Кажа рэдактар кніг з беларускага боку, сябра праваабарончага цэнтра «Вясна» Алена Лапцёнак:

На сённяшні дзень гэта сапраўды дзве вельмі добрыя кнігі, якія могуць прыдацца для падрыхтоўкі любога ўрока, нават неабавязкова па правах дзіцяці. Але на падставе праваабарончага падыходу. Напрыклад, практычны дапаможнік: як навучаць правам чалавека паказвае, на што звярнуць увагу пры падрыхтоўцы любога навучальнага мерапрыемства.

Паводле Алены Лапцёнак, у тэставанні практычнага дапаможніка для настаўнікаў прымалі ўдзел 10 настаўнікаў. Адным з настаўнікаў-экспертаў была Алена Маслюкова. Яна высока ацаніла кнігі. На думку Масюковай, матэрыял грунтоўна распрацаваны, выкладзены ў цікавай, даступнай гульнявой форме.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя