Кнігі Зянона Пазьняка ізноў прызналі экстрэмісцкімі



Суддзя суда Маскоўскага раёна Берасця Таццяна Гаргадзэ прызнала кнігі Зянона Пазьняка “Добрая фатаграфія” і “Курапаты. Народны мемарыял” экстрэмісцкай літаратурай. Суды цягнуцца ўжо сем месяцаў, а абаронцы кнігаў з прадстаўнікоў партыі, якой кіруе Зянон Пазьняк, назіралі дзіўныя, на іхнюю думку, факты падчас працэсаў.

Намеснік старшыні Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Юрась Беленькі, які праходзіць у якасці сведкі, напрыклад, ні разу падчас працэсу не пабачыў сам прадмет спрэчкі:

– Суд нават не прыняў хадайніцтва, каб гэтыя кнігі былі прадстаўленыя на працэсе. Я нават павесяліўся з гэтай нагоды.

Прадстаўнікі КХП БНФ таксама заяўляюць, што справа мае палітычны падтэкст, таму што экспертнае заключэнне, якое лічыць кнігі Пазьняка экстрэмісцкімі і якое бярэ да ўвагі суд, складзена сябрамі наўпроставых палітычных апанентаў партыі – прадстаўнікамі прапрэзідэнцкай “Белай Русі”. “Мы пойдзем далей да камітэта ААН па правах чалавека”, – зазначыў Беленькі.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

[manual_related_posts]
  • http://facebook.com/profile.php?id=100000641676726 Anatol Starkou

    Уся яго бел-чырвона-белая ідэалогія заснавана не на любові да Бацькаўшчыны і беларускага народа, а гэта беларусы, рускія, ўкраінцы, палякі, габрэі, татары і інш., хто стагоддзямі жыве разам на Беларусі, а заснавана на нянавісці да рускага чалавека і Расеі. Адпаведна гэтай б-ч-б ідэалогіі яго палітычныя творы. Нагадаю адзін з іх „О русском империализме и его опасности”, які быў надрукаваны ў Народнай газете за пять месяцаў да вырашальных для яго і так званага яго адраджэння выбараў-1994. У выніку пасля публікацыі ён прайграў усё, бо народ не падтрымаў яго б-ч-б ідэалогію нянавісці да рускіх, і праз два гады ў вясну 1996-га Зянон збег ад беларускага народа ў замежжа, ды кінуў (ва ўсіх сэнсах гэтага слова) тое адраджэнне, беларускі народ і БНФ.

    • Anonim

      Вашу ахінею чытаць нават не жадаю, бо заранёў ведаю, што там напісана. Мяркую, што ні ў адной мяне складваецца ўражанне, што вас прыставілі ГБ-ФСБ за кожным крокам Пазьняка сачыць і пісаць адмоўныя пасквілі, што вы і робіце. Надакучыла ўжо гэта ваша „ахота” за чалавекам і абліваньне брудам заслужанага чалавека і патрыёта Беларусі.

      • http://facebook.com/profile.php?id=100000641676726 Anatol Starkou

        Не чытайце мяне. Іншыя прачытаюць. Дый чыталі і чытаюць.

  • http://facebook.com/profile.php?id=100000641676726 Anatol Starkou

    Зараз прапаную адзін здымак з кнігі Зянона Пазьняка “Добрая фатаграфія” і мой каментар з форуму Нашай Нівы ад 14.09.2012 / 21:21 па дадзенай тэме, які крыху адрэдагаваў.

    1. З зянонаўшчынай мы ўжо раз абасраліся – даўно гэта было, але праўда, і здаецца шчэ й таму, што не казалі з самага пачатку ўслых пра яе недахопы і магчыма таму прыйшлі да ідалапакланення;
    2. Што такое зянонаўшчына? Гэта дыктатура на беларускай мове, якая не адбылася таму, што прывяла да ўлады дыктатуру на рускай;
    3. Для мяне вельмі нізка, калі б я дадумаўся ў нейкім выданні ці кнізе выкласці фотаздымак такой якасці, як бабулька і прэзідэнт „невядомага” фоташоп-майстра;
    4. Для мяне фатографа-аматара таксама нізка ўзяць з інэту некалькі не сваіх фотаздымкаў, перакласці іх у СВАЮ кнігу і казаць у ёй аб тых ці іншых плюсах ці мінусах;
    5. Самае галоўнае – ОК, гэту кнігу чэл стварыў. Што яшчэ? НЕ, не тады ў 1988-89 пасля чаго прастаяў каля мікрафона у ВС 5 год і збег за бугор, а менавіта ПАСЛЯ ТАГО, ЯК ЗБЕГ?! Кніжкі, канцэпцыі? Яшчэ што? Гэтае пытанне датычыцца тэмы ЛЮДЗІ, тэмы аб’яднання беларускіх людзей, а не пісаніны ці слоў.

    Наконт нянавісці – яе да чалавека-Зянона няма.

    Вы, мы, я – ўвогуле ўсе хто так ці інакш былі побач з ім ці часам абагаўлялі яго – спустошылі гэтага чэла, спаганілі яму жыццё, і не даем спакою ў старыя гады.

    Вы, мы, я – ўвогуле ўсе – ня ведаем, што рабіць з гэтым пустазвонным намі створаным ідалам, носімся з ім, як той дурань з дзвярмі.
    Грыземся штодзень з-за пустой кніжкі з фоткамі, як быццам гэты шэдэўр хоць хто з фатографаў заўважыць ці праз N лят патомкі будуць вывучаць у школе / вну.

    Мы побач з ім дурэлі і дурэем й канца краю гэтай дурасці няма.

    Толькі разам з намі – былымі яго паплечнікамі – гэты zя-ідыятызм сыйдзе. Хутчэй бы.

Комментарии для сайта Cackle