Кобрынь супраць падатку на дармаеда



Кобрыньскі рынак сустракае наведвальнікаў вялікім надпісам на плоце: «Мы не тунеядцы! Мы люди!»

 Людзі станоўча ацанілі такі актуальны на сёння надпіс, кажа грамадскі актывіст Алесь Мех з Кобрына:

— Такім чынам нашы звычайныя людзі абураюцца тым,  што іх чыноўнікі і дзяржава зрабілі дармаедамі. Калі я зайшоў ужо на сам рынак, дык людзі, бо яны ўжо ўсе мяне ведаюць, падыходзілі да мяне і казалі: «Вы надпіс бачылі?». Я адказваю: «Бачыў». А калі я спытаў, а вы яго падтрымліваеце, усе мне на рынку сказалі, што мы гэты надпіс падтрымліваем.

Па словах Алеся Меха, – гэта рэакцыя людзей на стаўленне чыноўнікаў і дзяржавы да іх, а таксама ацэнка антызаконнага падатку на дармаеда.

Беларускае Радыё Рацыя