Кобрынец аштрафаваны на 10 базавых велічынь за акцыю пратэста



Яшчэ адзін удзельнік маршу, рабочы Сяргей Фалейчык з Кобрыня, пакараны мясцовым судом штрафам у 10 базавых велічыняў. Працэс доўжыўся з паўгадзіны, не ўлічваючы 15-хвіліннага перапынку.

Самым цяжкім для суддзі стала чытанне надпісу на плакаце, які трымаў на акцыі Фалейчык:

– Для мяне важна, што вы агучылі “Жыве Беларусь!”, гэта ўсё так, але вы плакат агучце. Для гісторыі запратакаліруйце.

Фалейчык сваёй віны не прызнаў. Ён абураны рашэннем суда:

– Якая ўлада такі і суд, такія і справы. Я вельмі абураны рашэннем суда, я не лічу сябе вінаватым. Я бараню сваю грамадзянскую пазіцыю, я свабодны чалавек і я раблю тое, на што маю права па закону.

Падтрымаць Сяргея Фалейчыка ў судзе прыйшлі мясцовыя актывісты. Таксама прыехалі прадстаўнікі дэмакратычнай супольнасці  з Берасця, Менска, Бярозы і арганізатар акцыі Мікола Статкевіч з жонкай Марынай Адамовіч. Фалейчык будзе абскарджваць рашэнне суда.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя