Кобрыньская „Спадчына”



Каб стаць сапраўдным грамадзянінам – трэба ведаць гісторыю сваёй краіны і роднага краю. З гэтай мэтай і быў створаны гістарычны клуб “Спадчына” ў СШ №7 горада Кобрыня.

Кіруе клубам настаўніца гісторыі Ганна Алейнік:

– Шукаем новы матэрыял, шукаем звесткі, цікавімся гісторыяй, менавіта жывых сведкаў гісторыі, якія перажывалі гэтыя падзеі, і вайсковыя і мірныя. Мы цікавімся любым перыядам і тымі сведкамі, якія гэта памятаюць. Мы і лекцыі чытаем, увесь наш матэрыял, які мы збіраем, мы дзелімся гэтым матэрыялам у сваёй школе.

Магчыма, сярод слухачоў знойдуцца жадаючыя супрацоўнічаць з клубам ці падзяліцца важнай інфармацыяй, калі ласка, школа №7 Кобрыня Ганна Алейнік.

Беларускае Радыё Рацыя