Кобрыньскі краязнаўчы музей неўзабаве прыме гасцей



Адзіны ў Кобрыні беларускі краязнаўчы музей хутка адчыніцца пасля рамонту ў сярэдняй школе №7.

«Музей стане большым і абноўленым,» кажа яго загадчыца, настаўніца пачатковых класаў Наталля Мех.

Паводле Наталлі Мех, яны з мужам Аляксандрам уклалі ў гэту справу час, рукі і душу. Працавалі на валанцёрскіх пачатках. Матэрыяльны бок школа ўзяла на сябе. Беларускі музей запатрабаваны ў Кобрыні, як кажа Наталля.

– У музеі ўжо шмат часу не рабіўся ніякі рамонт. То да каго звяртацца? Канешне, да майго мужа. І сцены ён раўняў, і клеілі шпалеры з ім разам. Потым з еўравагонкі шыкоўную сцяну зрабілі. Шмат часу патрацілі. Канешне, ніхто нам грошы за гэта не плаціць. Але я мужу кажу: палітыка палітыкай, а гэта беларуская культура, яе трэба адраджаць.

Па словах грамадскага актывіста Аляксандра Меха, мужа Наталлі, наведвальнікі музея змогуць не толькі пачуць пра беларускія традыцыі, культуру, але і ўбачыць, як жылі нашы продкі, чым займаліся. Менавіта з гэтага трэба пачынаць для вяртання памяці продкаў.

Цалкам матэрыял у гукавым фармаце

Беларускае Радыё Рацыя, Кобрынь